Myvideo

Guest

Login

Buben Naruszewicz Baisan - Haladniea (by Izdryk)

Uploaded By: Myvideo
524 views
0
0 votes
0

Халаднеча. Кахана мая, ці ты чуеш яе хмурны рокат? “Люты холад“, – сказала бы Марта, Марта знае жыццё. Не ўратуе нішто – ні маўчанне, ні блядкі, ні ўцёкі Не ўратуе нішто, бо ў холад знікае ўсё. Хоць нібыта няма ўжо зімы – ані намеці, ані завеі. Халаднеча сухая, бы задаўнены туберкулёз. Ды на целе ад шатаў адбіткі, кагадзе без пантоў спарахнелі Ў намаганні згарэць. І, магчыма, згарэць насур’ёз. Прарастае цыбуля і яблыкі вянуць патроху. Рассыпаецца ў прах велікодны вянок на сцяне. Дапіваю віно з густам леташняй брагі-эпохі Толькі пляшкі шпурляю ў вакно, у неіснуючы снег. Халаднечы стэрыльнай не важна, хто мой папярэднік. Тут Раство не прыйшло і, напэўна, не прыйдзе той дзень Я ў пакоях схаваўся: тут шкура на плечы і зэдлік, Ды схавацца ад гэтага, мілая, нельга нідзе. Трэба скінуць, каханая, шкуры, праетыя моллю Перакрочыць парог і знайсці там і поступ, і бег Рушыць прама на поўдзень, дзе пурга шчэ віруе на волі Каб упасці абліччам у цнатлівы, бялюсенькі снег.

Share with your friends

Link:

Embed:

Video Size:

Custom size:

x

Add to Playlist:

Favorites
My Playlist
Watch Later