il grido знаеш усё што было – хіба магнетызм канчатковы усё што будзе – выключна пытанне інэрцыі нам пра гэта маўчалі ўпарта ў нашых школах або мы прагулялі шэраг сакрэтнае лекцыяў хоць напраўду ні школ і ні лекцый не існавала – толькі думак разгон і дымок перагрэтых рэцэптараў вось механіка цел, пра якую мы пазабывалі і буцвенне нейронаў у багамі забытым сектары мы стаім на краю акрэм краю нічога не знаем ты паслухай: ну проста нічога нічога нічога выбар мы не здзяйсняем а памяць у нас адбірае кожны шанс самастойную выбраць асобна дарогу мы стаім мы бяжым мы ляцім усё не сыходзячы з кропкі гарады сабе мосцяцца месяцца лепяцца ў зграі.. забываю пра іх незнарок а магчыма нарокам ты і я – толькі тое што мы пра сябе памятаем Buben Naruszewicz Baisan. Папяросы: пятка беларуская. Юрій Іздрик. Папіроси. 25 віршів без фільтра. – Meridian Czernowitz Пераклад – Алесь Baisan Плотка Рэдакцыя – Макс Шч ур / Святлана Курс Мінск-Варшава-Прага 2017 #buben #naruszewicz #baisaniada #izdryk #іздрик #плотка #baisa
Hide player controls
Hide resume playing