бінарнасць мы ўвайшлі ў міжсезонне бы пара дзяцей заблукала ў лясах між нязвыклае флоры – двугаловы ў чатыры нагі адысей уладар жыццялюбны пустых калідораў паасобку падобныя мы да людзей але разам – драпежнік пачварны і хіжы між сезонаў і зон нас не знойдзеш нідзе а як нават і знойдзеш наўрад ці апішаш бо няма яшчэ назваў і словаў шчэ брак і ніхто ярлыкоў шчэ на нас не навесіў нас злавіць – як знайсці неразменны пятак мы – нябачнае зло безыменнага лесу мы ў чатыры рукі заграбастваем жар і падвойным агнём выбухаем адразу між удыхам і выдыхам наш каляндар між уваходам і выхадам наш анабазіс хай там як і куды бы нас прывяло мы знікаем, хаваемся ў гушчу лясную застаецца зала над прымятай зямлёй і на два галасы цішыня запануе Buben Naruszewicz Baisan. Папяросы: пятка беларуская. Юрій Іздрик. Папіроси. 25 віршів без фільтра. – Meridian Czernowitz Пераклад – Алесь Baisan Плотка Рэдакцыя – Макс Шчур / Святлана Курс Мінск-Варшава-Прага 2017 #buben #naruszewicz #baisaniada #izdryk #іздрик #плотка #
Hide player controls
Hide resume playing