HD высакосным годам і стаўкі высокія хоць увагі на тое ніхто не звяртае папуляцыя дзетак блакітнавокіх так нагадвае выглядам герду і кая а ікара няма – неба стогне ад дронаў і здаецца яны не збіраюцца ў вырай павылазілі княстваў друіды са схронаў ходзяць тут па палёх перамерваюць нівы найтанчэйшыя душы тут не вытрымліваюць то ўпадаюць у нервы то крышаць свядомасць ужо хутка чацверты вымер адкрыецца і тады можна будзе вярнуцца дадому не тудой усё, не гэтак, не ў час і не так усе інтымныя мроі вылазяць бокам патаемная мэта, які быў твой знак няўмольных свяцілаў чацвёртага року невядома ці будзе шчэ месца і час колькі шчэ пратрывае тут бабіна лета усё мая мілая залежыць ад нас недатычна таго ці з нас выжыве нехта Buben Naruszewicz Baisan. Папяросы: пятка беларуская. Юрій Іздрик. Папіроси. 25 віршів без фільтра. – Meridian Czernowitz Пераклад – Алесь Baisan Плотка Рэдакцыя – Макс Шчур / Святлана Курс Мінск-Варшава-Прага 2017 #buben #naruszewicz #baisaniada #izdryk #іздрик #плотка #baisan
Hide player controls
Hide resume playing