doodlebug свет улаштаваны дзіўна хімерна страшна ведаць як – быццам быць жуком у мурашніку лепей ящик тупіць у тапулях дамашніх не выходзячы з дому і з кола дамашняга а так выйдзеш за цыгарэтамі а там – гамора ці сказаць болей трапна – разгул энтрапіі толькі й заўтра настане тое што ўчора і змяніць гэты прынцып ніхто не асіліць мітусяцца мурашкі – адну робяць справу калектыўны ў іх розум – адна свядомасць а ты звернеш улева павернеш направа ды й загубіш дарогу да ўласнага дому ды і што там за дом твой? – выключна ілюзія і адкуль ты тут узяўся – жук-чужынец вунь мурашнік варушыцца – all inclusive для яго ты – здабыча рэсурс спажыва сядзі ціха дружа не вылазь з ящика не гадай не думай – “а што там далей?“ лепей здайся мірна на волю мурашніка пусцяць цябе на органы й запасныя дэталі і не мрой нават здохнуць годна і горда нават тое не зможаш, ты ні бегам ні пешкі не наступіш і уласнае песні на горла – зробіць тое бухі першы-лепшы Buben Naruszewicz Baisan. Папіросы: пятка беларуская. Юрій Іздрик.
Hide player controls
Hide resume playing