the others прастор экзальтуецца фарбы сурмы ад світанкавай сутры ў паветры – звон свет раскроены проста і добра і мудра невядома адно для каго прызначаны ён свет уладкаваны брудна так жорстка і тупа са святла ён паўстаў і згарыць ад святла у прысутнасці сведкаў і божага духу свет – выключна часіна цвіцення ды тла свет – не месца а час свет – не шчасце а метад свет – святое пісьмо ў электрычных палях свет – дурных храмасом бесканечнасць вендэты і капрызныя “па” неіснуючых “я” экзістэнцыя ценю – змрок зіхценне лінеарнасць ліан – вось трыумф геаметра іхні гай нашым зрэнкам празрысты суцэльна мы па-за акаёмам мы па-за бачным спектрам Buben Naruszewicz Baisan. Папяросы: пятка беларуская. Юрій Іздрик. Папіроси. 25 віршів без фільтра. – Meridian Czernowitz Пераклад – Алесь Baisan Плотка Рэдакцыя – Макс Шчур / Святлана Курс Мінск-Варшава-Прага 2017 #buben #naruszewicz #baisaniada #izdryk #іздрик #плотка #baisan
Hide player controls
Hide resume playing