BNB play Izdryk - Дый ужо выраслі дзеці госці разбегліся брацця – хто спіўся хто ўцёк а хто ёбнуўся я намагаюся ржаць на адлегласці але й без слёз усё адно не абходзіцца маска мая прырастае да скуры не пазнаю сябе ў жадным люстэрачку нутраны позірк не цалкам шчэ скурвіўся у снах мерцвякі са мной дзеляць сцежачку я паглынаю святло і паветра воды і землі і бліжнія травы я разрастаюся быццам павер’е уласную маю нават дзяржаву там слімакова-цвырчкова-цыкаднае ноч раскалыхвае рытмамі ціхімі я распушчаюся можа быць правільна – выраслі дзеці госці адклыпалі Buben Naruszewicz Baisan. Папіросы: пятка беларуская. Юрій Іздрик. Папіроси. 25 віршів без фільтра. – Meridian Czernowitz Пераклад – Алесь Baisan Плотка Рэдакцыя – Макс Шчур / Святлана Курс Мінск-Варшава-Прага 2017 #buben #naruszewicz #baisaniada #izdryk #іздрик #плотка #baisan
Hide player controls
Hide resume playing