premonicion прадчуванне любові як прадчуванне вайны – страх мілітарнасць трывога гендерны бронецягнік узброй ды вайна пакідае шанец што хоць хто застанецца жывы не пашкадуе каханне не ўратуецца ніводны герой a la guerre comme a la guerre: хоч’ – забі хоч’ – бяжы хоч’ – памры пашанцуе – жыві прыняўшы калецтва як міласць а каханне кажуць трывае самабольшае гады з тры і ад пачатку выносіць розум а потым – ўсё што можа вынесці ды вайна пакідае прынамсі руіны – каханне выпальвае ўсё чыста зліжа пасля йго ўжо неяк ніхто і ніколі нізашто й нікуды ты прыходзіш з вайны і здымаеш нацельны крыжык і чакаеш кахання так бы ў дзяцінстве чакаліся цуды Buben Naruszewicz Baisan. Папяросы: пятка беларуская. Юрій Іздрик. Папіроси. 25 віршів без фільтра. – Meridian Czernowitz Пераклад – Алесь Baisan Плотка Рэдакцыя – Макс Шчур / Святлана Курс Мінск-Варшава-Прага 2017 #buben #naruszewicz #baisaniada #izdryk #іздрик #плотка #baisan
Hide player controls
Hide resume playing