вецер лузае алярмнасці зерне і ўздымае харугвы трывогі вецер не мае згрызотаў сумлення і замятае жыткі дарогі – сцежку былога сцежку наперад дарожку з хаты і сцежку дадому вецер – небачная сутнасць сусвету непадкантрольная як падсвядомасць вецер нам дахі зрывае й канвенцыі загадзя бачыць рэзкія змены поспехам біцца змушае ён сэрца нават ілбом прабівацца скрозь сцены вецер адносіць хустку ў пустку вецер лунае песняй і рэхам вечныя звадкі ўжо не адпусцяць у лічбах і знаках жыве небяспека вецер гудзе бесперастанку звоны трывожныя хвалямі мкнуцца за камертонам нервы схрыстаныя за метраномам хвіліны здаюцца выкрэсліў я з біяграфіі даты сцёр жыццяпіс я ды слёзы выцер вецер сігналіць – збірайся патлаты я адпускаю сябе на вецер Юрій Іздрик. Папіроси. 25 віршів без фільтра. – Чернівці: Meridian Czernowitz, 2017 Пераклад – Алесь Baisan Плотка Рэдакцыя – Макс Шчур / Святлана Курс Мінск-Варшава-Прага 2017 #buben #naruszewicz #baisaniada #izdryk #іздрик #плотка #baisan
Hide player controls
Hide resume playing