caramel ноч плыве нібы човен ноч гайдае як птах троляць у такт цвыркуны і цыкады сыпле фосфарам поўня спее дуст на палях – на астачу ёсць дзве-тры дэкады зарапады пракладваюць азімут нам неба-дранка прашыта на пэчворк у прыцэле – зеніт ды прыцэл збіты ў хлам й на сінкопу збіваецца сэрца ў амальгамах люстэрак тут лёс множыць нас прахам сцёрты бяспамяцтвам скуты ноч гайдае як птах сад успыхнуў і згас пераблыталіся ўсе маршруты ноч плыве як каўчэг ноч гурчыць як ручай і цыкады шалеюць папарна мы па хісткім мастку уваходзім ў рай і ў раі выяўляецца файна узаконены драйв перашыты вай-фай перакроены з неба вятрыла для прыпынку на ноч ноч абрала той рай і вятрылам да ранку накрыла золак спіць – у франтах а світанне – ў агнях і рэальнасьць – прысутнасць зла ноч нясе нібы птах і звініць вышыня на каёмках яе крыла Buben Naruszewicz Baisan. Папяросы: пятка беларуская. Юрій Іздрик. Папіроси. 25 віршів без фільтра. – Meridian Czernowitz Пераклад – Алесь Baisan Плотка Рэдакцыя – Макс Шчур / Святлана Курс Мі
Hide player controls
Hide resume playing