Blondie нябёсаў сцежкі – зямным не мера – зоркі на версе – як шкло таўчонае выходзяць з гульні любоў і давер а заступаюць фігуры замоўчвання яны нібы прах – сілуэты і цені іх быццам няма – ды даўно людзі ў тэме: гэта мы насамрэч прах абясцэнены а ўсё змаўчанае навекі ў сістэме бо ўсё неназванае – ўсё ідзе міма а ўсё несказанае – песня нямая выслізваюць словы што незнарок кінуў а з паўз складаюцца крэсы для раю да нас далучаюцца без цялаў інфанты жывуць замест нас там дзе нам не наважыцца і бегаюць моўчкі з стракатымі бантамі па бітым па шкле і ціха куражацца а вырасце шчэ з маўчання дрэва і тут будзе пладзіцца птахамі й рыбамі жыццё – на жаль – бесперапыннае і смерць – на жаль – не пытанне выбару а жаль – на жаль – адно і ня зьнішчыцца? бо доля слова – вартая жалю хлебнымі крошкамі зоры з неба крышацца і коціцца сонца срэбнамедальна #baisaniada #izdryk Buben Naruszewicz Baisan. Папіросы: пятка беларуская. Юрій Іздрик. Папіроси. 25 віршів без фільтра. – Meridian Czernowitz Пераклад –
Hide player controls
Hide resume playing