ідзеш унікуды пакідаеш сляды прынаджваеш псіхаў трывожацца псы ідзеш напрасткі ды сляды ўсё – па колу.. па колу.. цывільных сціраеш прынты перамог і просіш у неба каб толькі не мог каб не згадаў цябе раптам ніхто і ніколі каб памяць людская прайшла нібы дым нібыта не жыў ты ці ўмёр маладым нібыта сляды твае зніклі ў пазябленым полі ды каб не пакінуць слядоў анідзе – сыдзі ў ваду супыніся ў вадзе у ёй распусціся і выпусці душу на волю з вадою сплывеш у нябачную даль крыллё распрастаеш у гарызанталь пазбавішся долі і мрой пра палёт вертыкальны і з памяці кожная знікне дэталь і памяць міне як мінае і жаль і псіхі замоўкнуць і псы прылабуняцца ў псярні Buben Naruszewicz Baisan. Папіросы: пятка беларуская. Юрій Іздрик. Папіроси. 25 віршів без фільтра. – Meridian Czernowitz Пераклад – Алесь Baisan Плотка Рэдакцыя – Макс Шчур / Святлана Курс Мінск-Варшава-Прага 2017 #buben #naruszewicz #baisaniada #izdryk #іздрик #плотка #baisan
Hide player controls
Hide resume playing