8 верасня ў аўторак а 19:00 запрашаем на творчую кухню з моваведам, перакладчыкам і журналістам Сяргеем Шупам. Мы пагутарым са спадаром Сяргеем пра пераклад сусветнавядомай кнігі Джорджа Оруэла “1984”, перавыданне якога выйшла ў гэтым жніўні ў выдавецтве “Янушкевіч”. Распытаем, чым новы пераклад адрозніваецца ад таго, што выходзіў напачатку 90-х, ці сапраўды пераклады старэюць і што з гэтым рабіць. Таксама спадзяемся даведацца пра бягучыя праекты і творчыя планы Сяргея Шупы як перакладчыка. Глядзець транс
Hide player controls
Hide resume playing