Літаратурная праграма Еўрарадыё “Творчая кухня“ вяртаецца ў эфір. 13 кастрычніка а 19-й у нас у гасцях пісьменніца, шорт-лістарка прэміі Гедройца Ева Вежнавец. Паразмаўляем пра кнігу “Па што ідзеш, воўча?“, пра супрацоўніцтва з выдавецтвам “Пфляўмбаўм“, пра жыццё ў эміграцыі, пра чаканні ад сёлетняга Гедройца. Таксама Ева адкажа на пытанні гледачоў. “Творчая кухня” — сумесны праект Еўрарадыё і Беларускага ПЭН-цэнтра. Гэта праграма, дзе літаратары дзеляцца сваёй творчасцю анлайн: чытаюць вершы, прозу, пераклады, спяваюць, расказваюць пра жыццё падчас пандэміі і грамадска-палітычнага крызісу і адказваюць на пытанні.
Hide player controls
Hide resume playing