21 красавіка (серада) а адбудзецца “Творчая кухня“ з паэтам і гісторыкам Антонам Рудаком. Антон Рудак – аўтар паэтычнай кнігі “Верхні горад“, фіналіст прэміі “Дэбют”, лаўрэат прэміі “Кніга году“. Мы абмяркуем, як суіснуюць у адным чалавеку “паэт“ і “гісторык“, якую ролю ў жыцці Антона адыграў Уладзімір Караткевіч і адкуль з'яўляецца “другое творчае дыханне“. Таксама Антон прачытае некалькі вершаў і адкажа на пытанні гледачоў. Глядзець трансляцыю можна ў сацсетках Беларускага ПЭНа і “Еўрарадыё” і на Youtube. “Творчая кухня” – сумесны праект “Еўрарадыё” і Беларускага ПЭН-цэнтра. Гэта праграма, дзе літаратары дзеляцца сваёй творчасцю анлайн: чытаюць вершы, прозу, пераклады, спяваюць, расказваюць пра сваё жыцця падчас пандэміі і грамадска-палітычнага крызісу і адказваюць на пытанні гледачоў.
Hide player controls
Hide resume playing