27 кастрычніка (серада) а адбудзецца “Творчая кухня“ з шорт-лістарамі прэміі Гедройця 2021 Сяргеем Календам і Артурам Клінавым. Сяргей Календа - пісьменнік, культуролаг, рэдактар часопіса “Мінкульт“. Трохразовы шорт-лістар прэміі Гедройця, пераможца ў намінацыі “Выбар Алексіевіч“ (2019) за кнігу “Часам панкі паміраюць“. Артур Клінаў - літаратар, мастак, архітэктар. Заняў другое месца ў прэміі Гедройця за кнігу “Шклатара“ ў 2014 годзе. У 2021 годзе за кнігу “Локісаў“ стаў лаўрэатам літаратурнай прэміі “Гліняны Вялес“. Глядзець эфір а можна на нашым youtube-канале альбо ў сацсетках ПЭНа і “Еўрарадыё”. “Творчая кухня” – сумесны праект “Еўрарадыё” і Беларускага ПЭН-цэнтра. Гэта праграма, дзе літаратары дзеляцца сваёй творчасцю анлайн: чытаюць вершы, прозу, пераклады, спяваюць, расказваюць пра сваё жыццё падчас пандэміі і грамадска-палітычнага крызісу і адказваюць на пытанні гледачоў.
Hide player controls
Hide resume playing