19 мая (серада) а адбудзецца “Творчая кухня“ з біёграфам Ігната Абдзіраловіча Андрэем Антонавым. Ігнат Абдзіраловіч (Канчэўскі) - беларускі філосаф, паэт і публіцыст. Сёлета ягонаму эсэ “Адвечным шляхам“ спаўняецца 100 год. Мы абмяркуем, чаму постаць Абдзіраловіча важная для сучаснасці, як правільна чытаць і інтэрпрэтаваць гэтыя тэксты і што такое “ліючаяся форма“. На эфіры будзе прысутнічаць паэтка і арт-менеджарка Марыя Мартысевіч, якая падзеліцца навінамі кніжнай серыі Gradus і раскажа, дзе ў бліжэйшы час можна будзе купіць кнігу з творамі Ігната Абдзіраловіча. Таксама Андрэй і Марыя адкажуць на пытанні гледачоў. Глядзець трансляцыю можна ў сацсетках Беларускага ПЭНа і “Еўрарадыё” і на Youtube па спасылцы. “Творчая кухня” – сумесны праект “Еўрарадыё” і Беларускага ПЭН-цэнтра. Гэта праграма, дзе літаратары дзеляцца сваёй творчасцю анлайн: чытаюць вершы, прозу, пераклады, спяваюць, расказваюць пра сваё жыцця падчас пандэміі і грамадска-палітычнага крызісу і адказваюць на пытанні гледачоў.
Hide player controls
Hide resume playing