17 сакавіка (серада) а адбудзецца эфір з перакладчыкам і лаўрэатам прэміі Карласа Шэрмана Сяргеем Матыркам. У сераду паразмаўляем пра ягоны пераклад Отфрыда Пройслера “Крабат“, прэмію Карласа Шэрмана і пераклады дзіцячых кніг. Таксама Сяргей прачытае некалькі ўрыўкаў са сваіх перакладаў і адкажа на пытанні гледачоў. “Творчая кухня” – сумесны праект “Еўрарадыё” і Беларускага ПЭН-цэнтра. Гэта праграма, дзе літаратары дзеляцца сваёй творчасцю анлайн: чытаюць вершы, прозу, пераклады, спяваюць, расказваюць пра сваё жыцця падчас пандэміі і грамадска-палітычнага крызісу і адказваюць на пытанні гледачоў.
Hide player controls
Hide resume playing