“Спяваць Rorate caeli desuper (Крапіце, нябёсы, з вышыняў) азначае ўсклікаць і крычаць да неба, просячы ў яго таго, што мы не здольныя мець самі з сябе тут унізе. Азначае прызнаваць, што ўнутры кожнай чалавечай істоты жыве глыбокае жаданне, якога ніколі не зможа заспакоіць нішто зямное. Rorate caeli desuper спяваюць тыя, хто мае пакору не толькі прыняць ўласную слабасць і нястачу, але і пагадзіцца з тым, што усё самае неабходнае і важнае мы атрымліваем у дары, упэўненыя, што адзінае збаўленне – гэта жыццё Іншага“ (Гофрэдо Бозэллі, Чакаць Нечаканага). Пр.: Нябёсы, з вышыняў крапіце, о хмары, нам Святога спашліце. Зямля, адкрыйся, зямля – і Збаўцу нам нарадзі. 1. Мы – пустыня, мы папялішча – мараната, мараната! Мы вецер, ніхто нас не чуе – мараната, мараната! 2. Мы цемра, ніхто не вядзе нас – мараната, мараната! Мы кайданы, ніхто не вызваляе – мараната, мараната! 3. Мы холад, ніхто не апранае – мараната, мараната! Мы голад, ніхто нас не корміць – мараната, мараната! 4. Мы слёзы, ніхто не абцірае – мараната, мараната! Мы боль, ніхто не заўважае – мараната, мараната! fis D E fis fis cis7 fis cis7 fis fis D E cis E cis / 2x мп3: тэкст з акордамі: Пераклад з італьянскай, твор арыгіналу: Preghiera dei poveri di Jahvè (Kiko Arguello / Guglielmo Amadei)
Hide player controls
Hide resume playing