ГОРАЦ Калі не гатовы ты паміраць, Горцам табе бессмяротным не стаць! Тая карціна стаіць уваччу, Як на вяршыні я грукат пачуў, Як па цвіках біў цяжкі малаток, Неба распятае згледзеў мой зрок. У тое імгненне я іншы стаў, Калі меч духоўны сэрца працяў. Стары памёр я, новы – ўваскрос З мэтай адной – дайсці да нябёс. Вось бессмяротным Горцам я стаў, Творца мяне Сваім сынам назваў. Кніга ў кішэні, ды ёсць у руцэ меч – Страхі-сумневы згінулі прэч. Легенда паўстала і побач герой. Меч падымі, трымай за спіной. Ведаеш імя, бачыш мой шлях: Ён незваротны – будзе працяг! Гэта мой выбар – чужынец. Мой лёс – Стаяць на вяршыні, бліжэй да нябёс. Доля нямногіх, так, доля святых – Стаць Горцам ды весці да неба ўсіх. Ты грэбуеш смерцю, калі стаіш Адзін на вяршыні, дзе вецер і крыж. Дазволь мечу праўды сэрца працяць, Змяняючы сутнасць, cэнс новы даць. Горац не можа збоку стаяць, Калі свет ад цемры трэба збаўляць. Горац – ахоўнік, прайшоў сто дарог, Страціўшы ўсё, толькі душу збярог. Горцам, урэшце, зможа стаць той, Хто мэту жыцця асэнсуе душой, Хто вырваўся з тлуму, хто веру знайшоў, За зоркай далёкай услед хто пайшоў. Паветра мала, кіслароду ў ім не хапае мне, вядома. Не магу я дыхаць, на калені валіць стома. Бачу вяршыню, ды сілаў так мала, ды моцы больш няма. Усё, што мне застаецца – паўзці ўверх да святла. Холад забраўся ў сэрца, закоўваючы ў свае кайданы. Маё сэрца – мішэнь для болю, страху і смутку-тугі. Сабраўся зноў з духам, узяў волю ў кулак. Хай так, я гатовы, толькі б з неба быў знак. Дакладна, павер, Неба хопіць на ўсіх – Тых, хто са мною, – зноўку жывых. Вось, дакрануўся рукой да нябёс. Здзейсніўся цуд: я – жывы, я – ўваскрос! © Copyright: Сергий Мельянец, 2019 Слова - Сергий Мельянец Перевод на беларускую мову - Лявон Баршчэўскі, Аляксей Шэйн, Алена Прыстаўка и Сергий Мельянец. Музыка - Сергий Мельянец и Antoni Wojnar Аранжировка - Зоя Юшкевич и Сергий Мельянец Виолончель - Зоя Юшкевич Помощь и вдохновение - Jan Pospieszalski и Hubert Kowalski
Hide player controls
Hide resume playing