Лес – магутны сусед беларуса. У традыцыйным светапоглядзе беларускай вёскі лес – месца сакральнага, ён створаны богам. Высокія дрэвы дастаюць “да самага неба” і па іх можна ўзняцца на нябёсы. Разам з тым, тут поўзаюць змеі, у нізінах і балотах роіцца гнюс, што асацыюецца з ніжнім светам. Гэта робіць лес нібы сувязным звяном паміж нябёсамі і апраметнай. Агучаны тэкст з кнігі VEHA “Людзі лесу“, 2022 г. Чытае, аўтарка тэксту, Ася Цімафеева
Hide player controls
Hide resume playing