Myvideo

Guest

Login

Урачыстасць Усіх Святых і працэсія на могілкі

Uploaded By: Myvideo
1 view
0
0 votes
0

Першага лістапада каталікі аддаюць пашану людзям, якія знаходзяцца на нябёсах і якіх прынята называць святымі Ва ўрачыстасць Усіх Святых успамінаюць не толькі тых, хто быў афіцыйна абвешчаны святым або блаславёным, але і невядомых нам святых. Можна сказаць, што першага лістапада ўшаноўваюцца адразу ўсе тыя, хто здабыў вечнае шчасце. Карані дня Усіх Святых ідуць у IV стагоддзе. Тады ў Антыёхіі ўшаноўвалі памяць шматлікіх пакутнікаў, імёны якіх не былі вядомыя. У 610 годзе, калі Папа Баніфацый IV атрымаў ад імператара Рымскай імперыі старажытную язычніцкую святыню Пантэон, туды былі перанесены шматлікія рэліквіі пакутнікаў, і гэты будынак быў асвечаны як храм Маці Божай Пакутнікаў. З датай гэтай падзеі было звязана рымскае свята Усіх Святых. Спярша ўшаноўваліся толькі Дзева Марыя і тыя, хто памёр за веру. У наступныя стагоддзі ўзнік культ “вызнаўцаў” — духоўных пакутнікаў. Гэтак жа, як пакутнік станавіўся сведкам Хрыста сваёю смерцю, так вызнаўца даваў сведчанне сваім жыццём. Традыцыйна падчас святкавання гэтай урачыстасці адбываюцца працэсіі і малітва на могілках.

Share with your friends

Link:

Embed:

Video Size:

Custom size:

x

Add to Playlist:

Favorites
My Playlist
Watch Later