гурт PAWA feat Ілля Сільчукоў, Вольга Вашкевіч Аўтарскі пераклад: Віталь Воранаў Я свабодны Пераклаў Віталь Воранаў Неба, поўня, нібы ў сне, неба кроплямі ліе, Дождж пранізвае мяне, Ды болю больш няма. Як каметы жоўты хвост Наш гарыць апошні мост, У прадонне лёт з нябёс. Свабодным стану я, ад зла і ад дабра, Мая душа лязом памечана нажа. Мог бы я з табою быць, Змог бы я пра ўсё забыць, Змог бы я цябе любіць, Ды гэта ўсё гульня. Вецер вые за спіной Я забуду голас твой Аб любові той зямной, Што спапяляла нас. І я вар’яцеў, У маёй душы няма больш Месца для цябе. Я свабодны быццам у набёсах птах, Я свабодны, я забыў, што значыць страх. Я свабодны, з дзікім ветрам нараўне, Я свабодны, і наяве, і ў сне. Неба, поўня, нібы ў сне, ясным жарам неба б’е, Жар пранізвае мяне І я свабодны зноў.
Hide player controls
Hide resume playing