Спеў анёлаў з вышыні з'яўляецца перакладам каляднага спеву Angels We Have Heard on High. Спакойны і лірычны, нават медытатыўны. Добра такі спеў слухаць ў сцюжу, калі навокал вее вецер і быццам прабіваючыся праз гэты вецер і ціха чутны спеў анёлаў з вышыні Спеў анёлаў з вышыні (James Chadwick, Англія, 1862) 1. Спеў анёлаў з вышыні Адгукаецца ў палях Рэкі, горы і лясы Паўтараюць радасна Gloria in excelsis Deo! 2. Што за вестка пастушкі Так ўзрадавала вас У надзеі й радасці Вас натхніла заспяваць Gloria in excelsis Deo! 3. Пойдзем разам ў Віфліем Нарадзіўся Госпад там Да Хрыста хучэй ідзем Да Адзінага Цара Gloria in excelsis Deo! 4. Вось у яслях Ён ляжыць Неба і зямлі Ўладар Язэп, Марыя, памажы Збаўцы спеў прынесці ў дар Gloria in excelsis Deo! Вакал - Кацярына Раюнец, Сяргей Раюнец Гітара - Сяргей Раюнец Губны гармонік - Арцём Сітнікаў Скрыпка - Вікторыя Букоўская Пераклад - Сяргей Раюнец У відэа выкарыстана графіка “Чалавек, які палівае дрэва“ з выставы “Вяртанне“ Мастак - Аляксанд Бірук “У карціне прысутнічае толькі дзеянне – чалавек нясе ваду каб паліць дрэва. Пры гэтым яму трэба зрабіць высілак – падняцца ўгару. Традыцыйна дрэва сімвалізуе Жыццё, а пастаўлены прадмет на ўзвышэнні азначае, што гэты прадмет мае асаблівае значэнне. Галоўная ідэя карціны: жыццё - гэта каштоўнасць. Чалавек здзяйсняе служэнне, падтрымліваючы, сцвярджаючы жыццё. Яшчэ адно тлумачэнне выявы палівання дрэва – гэта вобраз творчасці. Дрэва таксама з'яўляецца сімвалам Валадарства Божага, якое кожны чалавек па сваіх сілах стварае і такім чынам спрыяе пашырэнню агульнага Божага Валадарства на гэтай зямлі. Паліваючы гэтае дрэва, чалавек здзяйсняе свой уклад у рост Божага Валадарства. У Бібліі ёсць параўнанне Валадарства Божага са збожжам гарчычным, якое вельмі малое, але калі вырастае, становіцца вялікім дрэвам у якім хаваюцца птушкі. У карціне выказана сама сутнасць і сэнс існавання хрысціяніна на зямлі. Маючы дом на нябёсах чалавек застаецца тут, на зямлі. Хрысціянін лічыць гэта месца сваім домам і павінен працаваць тут, апрацоўваць свой сад.“ Аляксандр Бірук
Hide player controls
Hide resume playing