“Ідэальная экасістэма для развіцця, унутры якой каманды ствараюць тэхналагічна ўнікальныя і каштоўныя прадукты“. Так рэкламуе сябе нідэрландская кампанія — акселератар, які не так даўно з’явіўся ў Мінску. На сувязі са “Стартапніцай“ Маша Аліханава — кафаўндар і бізнес-інкубатара Zborka Labs. Пагаворым пра тое, чым канкрэтна акселератар можа дапамагчы. А яшчэ пра тое, як ідуць справы са стартапамі ў Нідэрландах, дзе Маша праводзіць вялікую частку часу.
Hide player controls
Hide resume playing