Сёння ў “Стартапніцы“ расказваем пра праект “Таемны клуб абаронцаў“. Гэта лісты з малюнкамі і вясёлыя простыя заданні, якія дапамагаюць выхаваць у дзецях беражлівае і паважлівае стаўленне да прыроды. Рухавік праекта — Марыя Чаракова, беларуска, якая цяпер жыве ва Утрэхце, Нідэрланды. Колькі гадоў таму яна разам з Мартай Чарнавой стала вядомая, калі апублікавала кнігу “Гэта Беларусь, дзетка!“. Сёння Марыя на сувязі з Еўрарадыё — і раскажа пра Secret Protectors Club.
Hide player controls
Hide resume playing