Расстаўшыся з дзяўчынай, Дзмітрый Леўкавец усталяваў у смартфон некалькі праграм для знаёмстваў. Але ні адна з іх яму не спадабалася. Так ён прыйшоў да ідэі waka ― антыдэйтынг-праграмы, пра якую мы сёння раскажам у “Стартапніцы“. Як гэта працуе і пры чым тут тэлеграм? Як гейміфікаваць знаёмства? І наогул, для чаго знаёмяцца людзі з пакалення Z — калі не для сексу? Пра гэта расказвае CEO waka Дзмітрый Леўкавец.
Hide player controls
Hide resume playing