Кампанія BudRobot стварае будаўнічы 3D-прынтар, які друкуе бетонам. Прынтар падобны да невялікага бульдозера, толькі замест каўша — 7-метровая тэлескапічная штанга. “Друкаваць“ ім можна як невялікія аб’екты, так і будынкі вышынёй да 5 метраў! А калі на будоўлі будуць працаваць адразу некалькі прынтараў ад BudRobot, яна кратна паскорыцца! Як з’явіўся гэты незвычайны стартап, над чым ён працуе цяпер? Гэта рэвалюцыя ў будаўніцтве? У чарговым выпуску “Стартапніцы“ размаўляем пра гэта з заснавальнікам і CEO BudRobot Ігарам Семянцовым.
Hide player controls
Hide resume playing