Забруджванне паветра, пластыкавая тара, высечка лясоў, здароўе свойскіх жывёл — глабальныя пытанні, з якімі мы непрыкметна для сябе сутыкаемся кожны дзень. Эколагі заклікаюць кожнага з нас рабіць нешта для вырашэння гэтых праблем (напрыклад, сартаваць смецце), але пакуль што, відавочна, гэта праблемы не вырашае. Цяпер за справу бяруцца стартапы — і ў іх ужо ёсць вынікі! Напрыклад, калі стартап AirCare візуалізаваў звесткі пра забруджванне паветра ў Паўночнай Македоніі, у краіне пачаліся беспарадкі. Сёння ў “Стартапніцы“ расказваем пра праекты, якія аб'ядноўваюць экалогію, энергетыку і сферу спажывання.
Hide player controls
Hide resume playing