Расставанні — непазбежная частка чалавечага жыцця, а стан, калі пасля разрыву з сябрам або з каханым чалавекам галаву наведваюць думкі пра тое, што жыццё больш не мае сэнсу, знаёмы шмат каму. Тысячы людзей губляюць па некалькі гадоў у спробе вярнуць пасля расставання актыўнасць, сэнс жыцця і самапавагу. Дапамагчы ім заклікана праграма EX ME — інтэрактыўны комікс пра расставанне. Ён аблягчае пакуты, развівае эмацыйны інтэлект, навыкі ўсвядомленасці (mindfulness) і вучыць хутка і дакладна аналізаваць жыццёвыя сітуацыі. Як гэта працуе? Пра гэта ў “Стартапніцы“ раскажа заснавальнік праекта, IT-менеджар і псіхатэрапеўт Тым Бімбад.
Hide player controls
Hide resume playing