— Чуеце, чуеце! Дуб старэе! Дуб старэе! Недалёка час, калі ён, небарака, рухне на дол! На крык сарокі адгукнуліся галкі, вароны, сіваваронкі, гарласты драч, бакас-музыкант, чапля і шмат іншых птушак. Да іх далучыўся паважны крумкач. За даўгавечнасць, за веданне жыцця, за мудрасць адны называлі яго прафесарам, другія — акадэмікам. Усё птаства, як па сігналу, сабралася каля дуба, пад дубам і на самім дубе... “Як птушкі дуб ратавалі” даведаемся сёння, 19 снежня, у 19:30. Маляваныч запрашае на Калядную чытанку твора нашага выбітнага класіка Якуба Коласа, а малюе Андрусь Такінданг. Спяшайцеся рабіць дабро ў чароўны час! Падтрымлівайце дзеячаў культуры ды іх творчыя праекты, ахвяруючы любую суму ў Беларускі фонд культурнай салідарнасці: Глядзіце і слухайце Маляваныча ўвесь снежань штовечар у (па беларускім часе) на каналах фонда: у Facebook і Youtube: #BY_CULTURE
Hide player controls
Hide resume playing