Праграма з гуртом Dzieciuki цалкам - Dzieciuki - 1937 (пахаваным у Курапатах) Глухі стрэл і не адзін. Чыйсьці муж, нечы сын. Раззявіла пашчу “амерыканка“: Дзялянка - могілкі, могілкі - дзялянка. Ён ахвяра - шалёны лёс. Нехта з “тройкі“ у пратакол занёс. Подпіс - кроплі крыві на паперы. Стрэлы - рэха, рэха - стрэлы Вінаваты і без віны. Усё жыццё ля сцяны. Дзіўная ноч, зорапад. Кат - ахвяра, ахвяра - кат. Ляціце, птушкі! Птушкі, ляціце! Што не адзіны ён - сотні іх, распавядзіце. Каб пра іх боль нашчадкі не забылі, Каб іх імёны каты не забілі. І вочы вашыя, усё што бачылі, Слязьмі ўмыліся, крывёй пазначылі Як паміралі надзея і любоў Як вера стала іх апошнім сном.
Hide player controls
Hide resume playing