Якуб Колас. “У яго быў свет цікавы...“ (Сымон-музыка“; “Лес і птушкі“). Літаратура “Беларуская“. 07 клас. Відэа, мантаж - Мікалай Кійка. Літаратура - YouTube Тэкст: “У яго быў свет цікавы, Свае вобразы, жыццё, І ў душы яго ўсе з'явы Сваё мелі адбіццё. Ён і рэха сваё кліча І размову вядзе з ім... Меў яшчэ ён такі звычай – Гаманіць з сабой самім. На смех хлопца падымаюць: – Вось дурубала, даўбня! – І ў патыліцу штаўхаюць, Бы не хлопец, а шчаня. А ён нават не заплача, Толькі голаву прыгне, Як яго рука лядача Неспадзеўна штурхане. Адбяжыць, бядак, у страсе, Разважаць пачне тады: Можа ён у гэтым часе Натварыў якой бяды? Мо зняважыў ён старога? Мо на ўсіх пайшоў адзін? І не ведае нічога, – Ні праступку, ні прычын. Так, і праўда: непадобны Быў Сымонка да другіх: Гэты быў хлапчук асобны. У яго вачох жывых Думка нейкая бліскала, Утаропіцца, глядзіць, І на губках смех, б
Hide player controls
Hide resume playing