Наш двор – цэлы Сусвет! Калі зірнуць нібы прамытым вокам. Нібы раней ніколі тут і не быў. Нас тут чакаюць сапраўдныя адкрыцці. Не верыце? Зараз упэўніцеся! Знаёмцеся, купалка. Толькі ў Беларусі гэтую кветку так паэтычна завуць. Чаму? З-за адной цікавай народнай традыцыі. У Купальскую ноч букет іх - з яшчэ закрытымі бутонамі - месцілі за абразамі. І калі купалкі неўзабаве распускаліся, значыла, што дачка хутка пабярэцца шлюбам. Таму, дзяўчаты, майце на ўвазе! Купалка мае шмат і іншых назваў. Міжнародная – эрыгеран, перакладаецца з грэцкай як “да пары састарэлы”. Яшчэ імя - дробнапялёстнік. Тут ясна, чаму. Лічыцца, так яе назваў знакаміты шведскі батанік Карл Лінэй. Ну памятаеце? Не было Галілея і Карла Лінэя, А кiты, чарапахi… ну, і купалкі… былi 😁! Родам купалка, аказваецца, з Паўночнай Амерыкі. Толькі ў 17 стагоддзі трапіла ў Еўропу. І даволі цікава, калі верыць паданню! У 1685 г. французскаму каралю-сонцу Людовіку XIV прывезлі з Амерыкі падарунак - чучала экзатычнае птушкі, панабіванае сухой травой, дзе
Hide player controls
Hide resume playing