7 ліпеня на Іванаўшчыне ў аграгарадку Рудск ІІ Раённае свята “Купальскі ФЭСТ“. У гэтым годзе ўсе прысутныя змаглі акунуцца ў вір чароўнай купальскай ночы з яе адметнымі і адмысловымі традыцыямі і вераваннямі ў сілу зямную і прыродную. У рамках свята адбылося тэатралізаванае падарожжа “Грамадою ідэм Купалку вэдэм”, тэатралізаванае абрадавае прадстаўленне “Ноч святая ды купальская…!”, гульнёва- забаўляльны марафон каля купальскага вогнішча “Хай касцёр пылае, а мы пагуляем”, кульмінацыйным момантам усіх святочных абрадавых дзей стала этнадыскатэка “Пакуль сонца ўзыйдэ – грамада хай гудэ!”. P.S. Захоўваючы традыцыі нашых продкаў праз такія святы, мы можам шчасліва крочыць у будучыню.
Hide player controls
Hide resume playing