Myvideo

Guest

Login

Я. Колас Адлёт журалё (чытае Аксана Кажэрава)

Uploaded By: Myvideo
1 view
0
0 votes
0

3 лістапада спаўняецца 140 гадоў з дня нараджэння Якуба Коласа, народнага паэта Беларусі, празаіка, драматурга і перакладчыка, крытыка і публіцыста, настаўніка літаратурнай моладзі, вучонага, лінгвіста і фалькларыста.      Сваім талентам Якуб Колас адкрыў невычэрпныя магчымасці роднага слова, вызначыў асноўныя напрамкі развіцця беларускай літаратуры, падняў яе да ўзроўню развітых літаратур свету.     Прапануем пазнаёміцца з яго вершам “Адлёт жураўлёў“ у рамках літаратурнай відэаакцыі “Гучы, роднае слова!“. Верш чытае Аксана Кажэрава Відэамантаж Аксаны Кажэравай Музыка: Эдгар Туниянц “Заплаканная осень~Autumn in tears“ На канале Music Edgar Tuniyants - ***Адлёт жураўлёў*** Белыя валокны Сцелюцца над долам. Не спяваюць птушкі, Сціхнуў лесу шолам. Сцелюцца валокны, Тчэцца павуціна — Блізка, блізка восень, Смутная часіна! Зажурыцца неба, Схованае ў хмары, I агорнуць сэрца Нейкі жаль і мары. Замірае лета, Заціхаюць далі, Сірацее рэчка, Халадзеюць хвалі. Стомленасць, знямеласць. Тояць думку боры. Шш! што та за гукі Чуюцца ў прасторы? Жаласна-прыгожа Льюцца ў небе гукі, Слухаюць лясы іх, Луг, балота, лукі. У бязмежным небе Роўненькім шнурочкам Жураўлі на вырай Мкнуцца над лясочкам. Меншыцца шнурочак, У паднеб’і тае, Вось ледзь-ледзь чарнее, Міг — і прападае. I стаіш ты, смутны, Доўга пазіраеш, Як бы нешта страціў, А што — сам не знаеш. Так у час расстання З тым, хто сэрцу любы, Адчуваеш смутак Цяжкай страты-згубы. I глядзіш маўкліва На дарожку тую, Што нясе ўдалечу Душу дарагую. (Якуб Колас)

Share with your friends

Link:

Embed:

Video Size:

Custom size:

x

Add to Playlist:

Favorites
My Playlist
Watch Later