16 чэрвеня а у сацсетках Беларускага ПЭНа і “Еўрарадыё” пройдзе традыцыйны выпуск “Творчай кухні“. Героем анлайн-эфіру стане пісьменнік, а з нядаўняга часу мастак - Сяргей Календа. Сяргей раскажа пра тое, як выдаваць літаратурны часопіс у сучаснай Беларусі і як можна далучыцца да каманды “Мінкульта”. Распавядзе, як пісаліся дзве апошнія кнігі “Часам панкі паміраюць” і “Балтыйскія шкарпэткі”, пачытае ўрыўкі з гэтых кніг, а таксама пра тое, як зрабіўся мастаком і пісьменнікам для дзяцей. “Творчая кухня” – сумесны праект “Еўрарадыё” і Беларускага ПЭН-цэнтра. Гэта праграма, дзе сябры ПЭНу дзяляцца сваёй творчасцю анлайн: чытаюць вершы, прозу, пераклады, спяваюць, расказваюць пра сваё жыцця падчас пандэміі і адказваюць на пытанні гледачоў.
Hide player controls
Hide resume playing