Сучасны беларускі горад. Сярод шэрага натоўпу раптам з’яўляецца дзяўчына ў нацыянальным строі: доўгая спадніца, кашуля, кабат і незвычайны галaўны ўбор – намітка. Але на дзяўчыну мінакі не звяртаюць увагі. Мо таму, што ейны строй вельмі адрозніваецца ад таго, што прывыклі бачыць беларусы на розных афіцыйных “Дажынках“ і плакатах “За Беларусь“. Для пераважнай большасці намітка не асацыюецца з беларускім народным адзеннем... Чаму ж старажытны беларускі галаўны ўбор знік з нашай памяці? Каб паспрабаваць раскрыць гэтую таямніцу і пабачыць апошнюю сапраўдную намітку, варта з’ездзіць у палескае мястэчка Давыд - Гарадок. Фільм “Прывід з Давыд-Гарадка“, рэж. Юры Выдронак, Беларусь, 2008 г. дакументальныя фільмы Белсат DOC 🎬 Падпішыся на дакументальныя фільмы Белсат Док: @belsat_doc 🟥Старонка БЕЛСАТ DOC – 🟥Instagram БЕЛСАТ DOC –
Hide player controls
Hide resume playing