Сёння працяг нашай вандроўкі па вёсцы Гарадзішча, якая знаходзіцца літаральна ў некалькіх кіламетрах ад Мінска. Менавіта тут знаходзіцца старажытнае замчышча, якое вельмі з вялікай доляй верагоднасці і з’яўляецца тым месцам, з якога і пачыналася гісторыя беларускай сталіцы. Ну а сёння мы прыгадаем больш познія часы з гісторыі гэтага населенага пункта. Вы даведаецеся пра гісторыю шляхецкага рода Пішчалаў, які валодаў Гарадзішчам з канца 16-га стагоддзя, пра найбольш вядомага яго прадстаўніка Рудольфа Пішчалу і гісторыю пабудовы так званага Пішчалаўскага замка, у наш час больш вядомага, як турма “Валадарка”, а таксама прыгадаем і містычны бок мінскай гісторыі, непарыўна звязаны з гэтым будынкам. У 16-ым стагоддзі Гарадзішча ўжо мела статус мястэчкаэ. і належала прадстаўнікам старога беларускага шляхецкага рода Пішчалаў. Яны вялі свой радавод ад князёў Крошынскіх, якія, ў сваю чаргу, паходзілі ад самога вялікага князя літоўскага Гедыміна. У 1598-ым годзе кароль Жыгімонт Ваза выдаў грамату, у якой Івану Пішчале
Hide player controls
Hide resume playing