Myvideo

Guest

Login

Вока Чарота - Душа Зімы (Live)

Uploaded By: Myvideo
53 views
0
0 votes
0

Вока Чарота: прэм’ера песні “Душа Зімы“ на канцэрце ў Берасці, 8 красавіка 2023. **************************************** Паводле легенды, ўвесну Душа Зімы ўвасабляецца ў прыгожую дзяўчыну, якая шукае прытулку на цёплую і светлую пару года. Калі яна знойдзе прытулак у тваёй хаце, то будзе жыць з табою і радаваць цябе, слухаць твае песні ды шукаць твайго кахання. Душа Зімы дацягне да канца восені за кошт тваёй жыццёвай сілы. І калі яна вып’е цябе да канца, то ты станеш проста прывідам, што лётае бясконца над верасовымі пусткамі. Беражыся! **************************************** Калі ў дзверы пагрукае душа зімы, Дай ёй песень, дай ёй сваёй крыві, Сагрэй яе рукі, сагрэй яе сэрца, Шалёнай роспаччу цела. Беражы, беражы, беражы, беражыся... А пяшчоты прагне душа зімы, Захінае-ахінае, прарастае ўнутры Ад першай травы да літых каласоў Яна стане табой. Беражы, беражы, беражы, беражыся... А смерці няма! Ёсць лёгкія крылы Ды вечны палёт, Палынавы чад - Праз землі чужыя, Праз тысячы год! **************************************** Выказваем сардэчную падзяку за музычную пляцоўку: За відэа і мантаж А таксама за фота

Share with your friends

Link:

Embed:

Video Size:

Custom size:

x

Add to Playlist:

Favorites
My Playlist
Watch Later