Myvideo

Guest

Login

Вока Чарота - Я стану (Acoustic version)

Uploaded By: Myvideo
43 views
0
0 votes
0

“Я стану калісьці зямлёю, калісьці небам...“ Official video, Acoustic version Мы запісалі гэтую песню нечакана для нас саміх, раптоўна склалі яе па кавалках з ігры пад гітару з сябрамі, клавішнага пераліву, з утульнага кафэ каля дома, і жадання зайграць на нейкіх іншых інструментах. Таму мы перамяшалі гітары, клавішы і басы ды запісалі акустычную версію песні. Песня, насамрэч, адна з нашых улюбёных, пранізлівых. Пра тое, як цяжка шукаць новыя шляхі і новыя мэты, калі аднойчы дасягнуў хоць якой вяршыні. Мы стаялі на самай высокай вяршыне, Зоркамі гралі. Сонца з агню залатога бурштыну Сустракалі за даляглядам. На спіне мядзведзя палярнага, Што спіць тысячу зім, Чулі, як вецер клікаў каханую, Імя якой пазабыў. Я стану... Ты станеш... Бачылі нараджэнне стагоддзя За момант палёту ў нябыт Стаялі на самай высокай вяршыне - Тут мяне і пакінь. Чаго мне жадаць ды шукаць? Навошта спускацца назад? Дзеля чаго мне варта жыць, Калі салодка паміраць? Я стану... Ты станеш... Ахіні мяне снегам, пакінь. Буду мроіць ды песціць ў памяці, Як ішлі па вяршынях ялін Ды прагна трымаліся за рукі. Я стану... Ты станеш... Камусьці шчасцем, камусьці роспачу, Белаю птушкаюз чорнымі крыламі. Выказваем сардэчную падзяку за цудоўную лакацыю і каву кафэ А таксама за відэа і мантаж

Share with your friends

Link:

Embed:

Video Size:

Custom size:

x

Add to Playlist:

Favorites
My Playlist
Watch Later