“Дзяды ў горадзе Б“ - гэта канцэрт музычнага фолк-рок гурта Вока Чарота з тэатральным перфомансам у Берасцейскім тэатры лялек. ~~~~~~~~~~~~~~~~~~~~~~~~~~~~~~~~ Ночы ў лістападзе становяцца цямней ды халадней. На вуліцы вые бура, паўночы ідзе агідны дождж з мокрым снегам. Затое ў хаце асабліва ўтульна. Запаліш свечку, возьмеш келіх ды сядзеш за добрую вячэру. Адно галіны дрэў старога саду грукаюць у вокны, як быццам хтосьці хоча зайсці ў госці. Дарэчы, сёння ж Дзяды… Дзяды - традыцыйнае свята памінання продкаў на Беларусі. Лічылася, што ў гэты дзень мёртвыя прыходзілі да жывых - вячэраць. Трэба накрыць багаты стол ды запрасіць усіх продкаў па імёнах. Потым забаўляць ды шанаваць дзядоў, дзяліцца ежай. А што будзе, калі забыцца на гэтае свята? Гісторыя ў першай частцы распавядзе пра адзін такі выпадак. ~~~~~~~~~~~~~~~~~~~~~~~~~~~~~~~~ Вока Чарота - фолк-рок гурт, які грае музыку на мяжы сучаснасці і гісторыі. Вы пачуеце легенды пра цмокаў ды дзікае паляванне пад гукі старадаўніх інструментаў (колавая ліра, жалейкі, бузукі, флейты). 00:00 Уступ 00:28 Тэатр - сцэна 1 02:41 Душа зімы 09:00 Тэатр - сцэна 2 10:27 Верасовы бог 13:48 Тэатр - сцэна 3 18:08 Я стану 22:17 Тэатр - сцэна 4 23:36 Прывітальны 26:00 Пра Патрыка 28:07 Калыханка 31:15 Птушыны шлях 36:17 Міндоўг 41:33 Мары-мроі 48:43 Мая Атлантыда 51:47 Лічым коз 58:29 Дзікае паляванне 1:02:46 Я цябе пажадаў 1:06:52 ... і яшчэ адну ~~~~~~~~~~~~~~~~~~~~~~~~~~~~~~~~ Выказваем шчырую падзяку Пляцоўка: Берасцейскі тэатр лялек Светавое шоў: Калектыў арыгінальнага жанру Rey Show Відэа і мантаж: #концерт #фолкрок #2023
Hide player controls
Hide resume playing