Вока Чарота: Песня “Лічым коз“ - гэта пераклад і адаптацыя традыцыйнай валійскай песні “Oes gafr eto? – Cyfrir geifr“, што дакладна перакладаецца як “Ёсці ці яшчэ каза? - лік коз“. Паводле вікіпедыі існуе 16 версій гэтай песні, так што у нас - семнадцатая. Козы змяняюць колеры і колькасць, але найчасцей сустракаюцца пяць коз: белая, чорная, чырвоная, блакітная і ружовая. Колькі яшчэ коз? Колькі розных коз? Сярод іх адзіны ходзіць стары казёл... Каза белая-белая-белая, З белым бокам ды хвастом, З белым вухам, белым задам, Белым-белым лбом Ды малаком! Каза шэрая-шэрая-шэрая, З шэрым бокам ды хвастом, З шэрым вухам, шэрым задам, Шэрым-шэрым лбом Ды малаком! Каза рудая-рудая-рудая, З рудым бокам ды хвастом, З рудым вухам, рудым задам, Рудым-рудым лбом Ды малаком! Каза чорная-чорная-чорная, З чорным бокам ды хвастом, З чорным вухам, чорным задам, Чорным-чорным лбом Ды малаком! Каза жоўтая-жоўтая-жоўтая, З жоўтым бокам ды хвастом, З жоўтым вухам, жоўтым задам, Жоўтым-жоўтым лбом Ды малаком! ~~~~~~~~~~~~~~~~~~~~~~~~~~~~~~~~~~~~~~~~~ Выказваем сардэчную падзяку за музычную пляцоўку: За відэа і мантаж А таксама за фота
Hide player controls
Hide resume playing