У гэты дзень невялікі сквер каля буйнога менскага заводу, як ніколі, напаўняецца людзьмі рознага веку. Яны – і юныя, і сталыя – пад высокімі каўнярамі хаваюцца ад непагадзі. Ідзе дождж. Ён ператварае зямлю ў шэры глейкі бруд, які ахвотна месяць ботамі мітынгоўцы. Мы бачым адныя толькі твары ў чаканні падзеі. Хтосьці пасміхаецца, трымаючы ў руках гваздзікі, хтосьці ледзьве хавае раздражненне: прабірае марозная вільгаць. Аркестрык – з дзясятак недарэчна элегантных мужчын у вярблюджых паліто – дастае з чахлоў інструменты. І вось ужо гучыць немудрагелісты маршык. Але навошта ўсё гэта? Натоўп не разважае. Ён падпарадкоўваецца плыні часу, і цяпер размаўляе паўшэптам пра будзённае: дзяцей і суседзяў, рэдкі адпачынак і цяжкую працу, палітыку і надвор’е. Бясконцыя размовы спыняе толькі з’яўленне, чаканае і неадступнае, прывіду былых часоў, які паўстае над натоўпам, каб паказаць Беларусі і ўсяму свету, куды мы рухаемся. Ці то ў будучыню, ці то ў мінулае… Фільм “Жывы“ Ленін у сучас
Hide player controls
Hide resume playing