Myvideo

Guest

Login

З адкрыцця выставы Арнаменты Падняпроя. Крючча.

Uploaded By: Myvideo
6 views
0
0 votes
0

Падняпроўе – рэгіён найбольш выразных і багатых у сваёй разнастайнасці мастацкіх традыцый абрадавых ручнікоў. Падняпроўскія ручнікі ўражваюць насычанасцю і каларытнасцю чырвонага колеру, адчувальнай архаікай і семантычнай сутнасцю ромба-геаметрычнай арнаментыкі, багаццем і вынаходніцтвам прыёмаў і спосабаў ткацтва, вышыўкі, карункавага аздаблення. На выставе “Арнаменты Падняпроўя. “Крючча”” прадстаўлены вынік шматгадовай працы музея, які змяшчае матэрыялы экспедыцыйных і фондавых навуковых даследаванняў ткацкіх традыцый паўднёвага ўсходу Беларусі. Выстава знаёміць з традыцыйным тэкстылем рэгіёна Падняпроўя, а таксама раскзвае, як на Падняпроўі ў жывым этнаграфічным асяроддзі ручнікі і па сённяшні дзень працягваюць выконваць сваю абрадавую функцыю ў якасці набожнікаў, у вясельнай і пахавальна-памінальнай абраднасці. Новы выставачны праект будзе цікавы для ўсіх, хто цікавіцца традыцыйнай культурай ды сваімі каранямі. Выстава прадстаўлена ў філіяле Веткаўскага музея. 🏛 г. Гомель, плошча Леніна, 4а (у парку, за саборам Пятра і Паўла).

Share with your friends

Link:

Embed:

Video Size:

Custom size:

x

Add to Playlist:

Favorites
My Playlist
Watch Later