Myvideo

Guest

Login

Лукашенко главная угроза для Беларуси

Uploaded By: Myvideo
1 view
0
0 votes
0

«Мы павінны выканаць свой гістарычны абавязак» Публікуем тэзісы выступлення Паўла Латушкі на мерапрыемстве ў Музеі Вольнай Беларусі, прысвечанаму Дню Волі, а таксама рэпартаж з гэтай падзеі. Урачыстае мерапрыемства адбылося 21 сакавіка 2024 года ў Музеі Вольнай Беларусі ў Варшаве. З відэазваротамі выступілі старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Івонка Сурвіла, кіраўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі Святлана Ціханоўская. Удзел у мерапрыемстве прынялі прадстаўнікі канцылярыі прэзідэнта Польшчы, Сейма і Сената Польшчы, Міністэрства замежных спраў Польшчы, у тым ліку дырэктары дагаворна-прававога і консульскага дэпартаментаў, прадстаўнікі Міністэрстваў культуры, унутраных спраў, юстыцыі, спорта, а таксама паслы Аўстрыі, Бельгіі, Іспаніі, Люксембурга, Харватыі, Латвіі, Літвы, Францыі, Румыніі, Балгарыі, Італіі, Эстоніі, Нарвегіі, Ірландыі, Малдовы і дыпламаты іншых краін, прадстаўнік урада Фландрыі. У вітальным слове віцэ-маршалка Сейма Польшчы Пятра Згажэльскага адзначана сумесная гісторыя беларускага і польскага еўрапейскіх народаў і далейшая падтрымка Польшчы ў барацьбе за свабодную і незалежную Беларусь. У выступленні на ўрачыстасці першы намеснік міністра юстыцыі Польшчы Кшыштаф Сьмішэк падкрэсліў падтрымку з боку ўладаў Польшчы дэмакратычнага выбару беларускага грамадства. У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі незалежных беларускіх і замежных медыя: Белсат, Еўрарадыё, Позірк, Financial Times, Rzeczpospolita, Радыё Рацыя, TVP World і іншых. Мерапрыемства аб’яднала сабой прадстаўнікоў беларускай дыяспары і беларускай этнічнай меншасці, прадстаўнікоў дэмакратычных сіл і грамадскіх актывістаў, кіраўнікоў беларускіх ініцыятыў. У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі Рады Беларускай Народнай Рэспублікі, члены Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі, члены Каардынацыйнай рады, прадстаўнікі аб'яднанняў сілавікоў Беларусі ByPol і BelPol, Беларускай Рады культуры, аб’яднання беларускіх палітвязняў «Да Волі», ініцыятыва «Беларусы Варшавы», Partyzanka і іншых. У культурнай праграме ўрачыстасці адбыўся паказ фрагмента пастаноўкі «Слова з-за кратаў» тэатральнай трупы «Вольныя Купалаўцы» ў складзе народнай артысткі Беларусі Зоі Белахвосцік, Алега Гарбуза, Сяргея Чуба, адбыўся выступ хора Concordia пад кіраўніцтвам мастацкага кіраўніка і дырыжора Галіны Казіміроўскай, Варшаўскага Вольнага аркестра, адбылося адкрыццё выставы REVISION 30 Сяргея і Дзмітрыя Брушко — бацькі і сына, якія ў сваіх працах зафіксавалі апошнія 30 гадоў шляху Беларусі да пераменаў. Адвакат Ганна Маціеўская перадала ў фонды Музея Вольнай Беларусі мастацкія работы Юрыя Стыльскага, Антона Радзівонава і Яны Шостак. Павел Латушка: 25 сакавіка 1918 года была абвешчана незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі. Сёння, адзначаючы пакуль не юрыдычна, але фактычна дзяржаўнае свята Беларусі, мы павінны ўсвядоміць гістарычную паралель, у якой на дадзены момант знаходзіцца Беларусь і беларускі народ. 106 гадоў таму была абвешчана наша дзяржаўнасць, якая праз лёс выпрабаванняў аднавілася ў 1991 годзе — стварэннем Рэспублікі Беларусь. Але прыход да ўлады Лукашэнкі паставіў нашу краіну, нашу дзяржаўнасць пад пагрозу. Менавіта Лукашэнка расчыніў дзверы «рускаму свету» у Беларусь. У 2020 годзе мы зрабілі крок, каб скінуць ярмо дыктатуры, але дыктатура зноў кінула наш край у атмасферу гвалту. Рэжым Лукашэнкі — гэта тое, што Расія ў сваіх неаімперскіх інтарэсах выкарыстоўвае ў Беларусі замест танкаў і ракет, але з тымі ж мэтамі, што і ва Украіне. Іх мэта — знішчыць беларускую дзяржаўнасць і беларускі народ, але большасць беларусаў – прагнуць свабоды, прагнуць дэмакратыі. І жадаюць незалежнасці і працягваюць змагацца за яе. Краіна адраджаецца з герояў. Сёння нашымі героямі з'яўляюцца тыя, хто пралівае кроў на ўкраінскай зямлі — беларускія хлопцы і дзяўчаты. Нашымі героямі з'яўляюцца беларускія партызаны, якія змагаюцца ўнутры Беларусі. Нашымі героямі з'яўляюцца тыя, хто ў турмах пакутуе за вольную Беларусь. Калі ў нацыі ёсць героі, значыць, у нацыі ёсць будучыня. У Беларусі ёсць свае героі. У цяжары выпрабаванняў куюцца сапраўдныя нацыі. Мы, беларусы, павінны выканаць свой гістарычны абавязак. Цяпер наш час вырашаць лёс Беларусі. Мы павінны захаваць краіну. Гэта наша адказнасць. І мы вернемся, абавязкова вернемся ў вольную, незалежную Беларусь. Я мару. Я веру. Я ўпэўнены, што мы зробім тое, што наканавана нам гісторыяй і наша Беларусь будзе жыць вечна! Жыве Беларусь! #беларусь #лукашенко #россия Лукашенко — главная угроза для Беларуси

Share with your friends

Link:

Embed:

Video Size:

Custom size:

x

Add to Playlist:

Favorites
My Playlist
Watch Later