Музыка і словы Сяргея Новіка-Пяюна Вечар... Над Шчарай лягла Белым прывідам імгла. Вецер заціх, не шуміць, Сном веснавым Слонім спіць. Толькі адзін я не сплю. Сэрца баліць, бо люблю. Меру за крокам я крок, Мчыць са мной думкаў паток. Йшоў бы, здаецца, так ўдаль, Скінуў бы з сэрца я жаль, Скінуў бы сум і тугу, Але дарма - не магу. Дзе ты, галубка мая? Чуеш, як мучуся я? Чуеш, як сэрца баліць? Чуеш, як цяжка мне жыць? Ты запытала, чаму Так на цябе я гляджу. Ты ж ані цар, ані Бог, - Я даць адказу не мог. Але затое цяпер - Праўду кажу, мне павер - Слухай, галубка мая: Шчыра люблю цябе я! Ведаеш добра й без слоў, Што маіх мроя ты сноў, Што за цябе дам жыццё, Радасць ты й шчасце маё! Вольна ўдаль Шчара бяжыць, Хваляй аб бераг плюхціць. Думкаў нястрыманых ток Мчыць, як бурлівы паток. Ноч А над Шчарай лягла Дзіўным прывідам імгла,
Hide player controls
Hide resume playing