Музыка Яўгена Магаліфа Словы Сяргея Сокалава-Воюша Туманы, туманы, Нібы белыя коні. Мо адкуль з Панямоння, Ці адкуль з-за Дзвіны? Прыімчалі яны І ляглі над бяздоннем Нарачанскай далоні... Туманы, туманы... Прыпеў: Туманы, туманы, туманы... Нібы белыя-белыя коні. Мо адкуль з Панямоння, Ці адкуль з-за Дзвіны? Туманы, туманы... Клаўся вечар на дол, Дзе бухматы сасоннік, Дзе вясёлкавых гоняў Валашковы падол. Ды бялелі наўкол Незвычайныя коні. Ў белапеннай кароне Клаўся вечар на дол. Прыпеў: Клаўся вечар на дол Дзе бухматы-бухматы сасоннік, Дзе вясёлкавых гоняў Валашковы падол, Клаўся вечар на дол. Туманы, туманы, Нібы белыя коні. Толькі ранне зазвоніць Прыімчаць табуны. І галінка сасны Памахае спрасоння Праз вітанне да сёння... Туманы, туманы... Прыпеў: Туманы, туманы, туманы... Нібы белыя коні. Толькі ранне
Hide player controls
Hide resume playing