Гэта маёнтак Якуба Наркевіча-Ёдкі, якого па праву можна лічыць беларускім Тэслай. “Электрычны чалавек” – так называлі яго французы. Знаходзіцца маёнтак непадалёк ад месца, дзе зліваюцца рэчкі Уса і Лоша і даюць пачатак Нёману. Першапачаткова месца нызывалася Малыскаўшчына. І валодалі ім Радзівілы. Але з 1820-х гадоў пачаўся распродаж радзівілаўскіх земляў. І ў 1823 годзе шанец набыць недарагі маёнтак выкарыстаў прадстаўнік шляхецкага роду Ануфрый Наркевіч-Ёдка, дзед будучуга вучонага. Радзівілы пабудавалі тут вялікі бровар(пивоварню). Напэўна самы вялікі у ВКЛ. Калі Ануфрый Наркевіч-Ёдка набыў маёнтак, бровар працаваў ужо толькі на траціну сваіх магутнасцяў. Таму дзед будучага вучонага вырашае перабудаваць яго ў палац. Рамонт і перабудоўка вяліся дзесяць год. Справу Ануфрыя Наркевіча-Ёдкі працягнуў яго сын Атон, пры якім палац і быў завершаны. Менавіта Атон змяніў назву з Малыскаўшчына на Наднёман. Сам Якуб Наркевіч-Ёдка паселіцца тут у 1870 годзе. І амаль усе яго даследаванні і адкрыцці ў навуцы будуць звязаны з гэтым месцам. Ён ператворыць палац ў суцэльную лабараторыю. У квадратнай вежы будзе абсталявана метэарыялагічная станцыя, а ў падвальным памяшканні - электраграфічная. Таксама тут былі хімічная, і астранамічная лабараторыі. На базе гэтых лабараторый Якуб займаўся вывучэннем з'яў атмасфернай электрычнасці. У 1905 годзе падчас чарговай паездкі па Еўропе Якуб памёр у Вене. Пасля яго смерці абсталяванне з лабараторый была вывезена ў Менск і Пецярбург. Маёнтак паступова прыходзіў у заняпад. Да 39-га года тут быў санаторый. Падчас другой сусветнай палац згарэў дашчэнту. А тое, што не зрабіла полымя, дарабіў час. Да нашых дзён захаваліся толькі адны сцены. А ў 95 рухнула квадратная вежа, у якой раней знаходзілася метэастанцыя, а Якуб праводзіў свае вопыты з электрычнасцю. Толькі ў 2015 годзе ў маёнтку пачаліся актыўныя кансервацыйныя і рэстаўрацыйныя работы. Я застаў маёнтак вось ў такім стане. _____________________________________________________________________________________ Якуб Наркевіч-Ёдка (1848-1905) - беларускі фізік, медык, біёлаг. Доктар мэдыцыны (1893), прафэсар (1900), чалец-карэспандэнт Расейскага геаграфічнага таварыства (1889), які быў вядомы ўсёй еўрапейскай навуковай супольнасьці. Я ў Facebook – Я ў Instagram – Я ў VK -
Hide player controls
Hide resume playing