Музыка Яўген ЧАЛЫШАЎ Вершы леанід ПРАНЧАК СПЯВАЕ АНДРЭЙ УСАНАЎ СОНЦА НЕБА МАЙГО леанід ПРАНЧАК Прытулюся Да зруба старога спіной І ад шэпату ветру замру. І ў спякоту і ў дождж Ты заўжды нада мной, Сонца неба майго – Беларусь. Над вірлівай ракой Гасне зорны шацёр, На дубах Дзень залоціць кару. За агонь гарачэй, Зоркай першай між зор Сонца неба майго – Беларусь. Ты мне дорыш штодзень Цёплых промняў святлынь, Спёку поўдня, Змяркання зару. Сагравае зямлю, Рэк нязводную плынь Сонца неба майго – Беларусь. Асвячаеш Айчыны прастор і красу, Залаціш родных гоняў Абрус. Дзе ні быў, Дзе б ні жыў, Як паходню нясу Сонца сэрца майго – Беларусь!
Hide player controls
Hide resume playing